Ге­надзь ПАЛЬ­ЧЫК: «Ніз­кія пра­хад­ныя ба­лы не спры­я­юць ста­ноў­ча­му імі­джу ВНУ»

Будучая прыёмная кампанія пройдзе ў краіне па ўдасканаленых Правілах прыёму ў вну і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Многія новаўвядзенні абмяркоўваліся на працягу некалькіх апошніх гадоў. Тым не менш яшчэ не атрыманы адказы на ўсе пытанні: якім будзе мінімальны бал на ЦТ, што дазволіць абітурыентам удзельнічаць у конкурсе; якія карэкціроўкі будуць унесены ў Палажэнне аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў і ці зацікавяцца выпускнікі базавай школы дадзенай ім магчымасцю паступлення ў ссну без экзаменаў? Гэтыя пытанні карэспандэнт газеты “Звязда” Надзея Нікалаева абмеркавала са старшынёй пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу па адукацыі, культуры і навуцы Генадзем Пальчыкам.

— Ге­надзь Ула­дзі­мі­ра­віч, а як аса­біс­та вы ста­ві­це­ся да па­ве­лі­чэн­ня на­бо­ру на мэ­та­вую пад­рых­тоў­ку?

— Па-пер­шае, як на маг­чы­масць для вы­пуск­ні­ка га­ран­та­ва­на­ пра­ца­ўлад­ка­вацца ад­ра­зу пас­ля за­вяр­шэн­ня на­ву­чан­ня. І гэ­та вель­мі іс­тот­ная пе­ра­ва­га, якая, на мой по­гляд, па­куль не­да­ацэнь­ва­ец­ца. Праг­ма­тызм кштал­ту «а ці бу­ду я за­па­тра­ба­ва­ны як спе­цы­я­ліст», «дзе я бу­ду пра­ца­ўлад­ка­ва­ны пас­ля за­вяр­шэн­ня на­ву­чан­ня», бу­дзе толь­кі мац­нець. Па-дру­гое, ак­цэнт трэ­ба змяс­ціць на ро­лю ў мэ­та­вай пад­рых­тоў­цы ар­га­ні­за­цыі-за­каз­чы­ка. Якія ўмо­вы ра­бо­ты га­ран­ту­юц­ца ма­ла­до­му спе­цы­я­ліс­ту, што ро­біц­ца для та­го, каб ён не столь­кі ду­маў, як хут­чэй ад­пра­ца­ваць, коль­кі быў за­ці­каў­ле­ны ў за­ма­ца­ван­ні на ра­бо­чым мес­цы? Гэ­та зна­чыць, што па­він­на дзей­ні­чаць не сіс­тэ­ма пры­му­со­ва­га ўтры­ман­ня ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў, а за­ці­каў­ле­насць за­каз­чы­ка ў пад­рых­тоў­цы кад­раў. Най­маль­ні­кі па­він­ны пры­маць са­мы не­па­срэд­ны ўдзел у аду­ка­цый­ным пра­цэ­се, а атры­маў­шы ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та, пра­во­дзіць мэ­та­на­кі­ра­ва­ную ра­бо­ту па ства­рэн­ні год­ных умоў для яго. Між ін­шым, у вы­ра­шэн­ні гэ­та­га пы­тан­ня за­каз­чы­кі не па­він­ны за­ста­вац­ца адзі­но­кі­мі. Кад­ра­вая па­лі­ты­ка — праб­ле­ма не толь­кі га­лі­но­вая, але і рэ­гі­я­наль­ная. Та­му мяс­цо­выя ор­га­ны кі­ра­ван­ня так­са­ма не па­він­ны за­ста­вац­ца ўба­ку.

— Згод­на з но­вай рэ­дак­цы­яй пра­віл па­ступ­лен­ня ў ВНУ, школь­ныя ме­да­ліс­ты, вы­пуск­ні­кі ССНУ з дып­ло­мам з ад­зна­кай і пе­ра­мож­цы аб­лас­ных ту­раў рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­ды атры­ма­лі маг­чы­масць па­сту­паць на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці ўво­гу­ле без іс­пы­таў. Ці да­па­мо­жа гэ­тая пры­ві­лея зра­біць пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці больш пры­ваб­ны­мі для та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі?

— Праб­ле­ма ля­жыць больш глы­бо­ка. Фак­тыч­на ця­пе­раш­няя сі­ту­а­цыя з за­паў­нен­нем пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цяў — на­ступ­ства та­го, як гра­мад­ства ра­зу­мее ро­лю на­стаў­ні­ка ў жыц­ці кож­на­га ча­ла­ве­ка. Трэ­ба за­ду­мац­ца, як мы ўсе па­він­ны ста­віц­ца да пе­да­го­га (на­стаў­ні­ка, вы­ха­валь­ні­ка), яко­му мы да­вя­ра­ем са­мае да­ра­гое, што ў нас ёсць — сваё дзі­ця. На маю дум­ку, пы­тан­не не толь­кі ва ўзроў­ні апла­ты пра­цы пе­да­го­га, які, без­умоў­на, па­ві­нен ад­па­вя­даць пра­цоў­ным вы­дат­кам і важ­нас­ці яго пра­цы, але і ў фар­мі­ра­ван­ні стаў­лен­ня да пе­да­го­га і ў сям’і, і ў срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, і ўво­гу­ле ў гра­мад­стве.

— Ці па­ві­нен быць бар’­ер у вы­гля­дзе мі­ні­маль­ных ба­лаў на ЦТ пры ўва­хо­дзе ў ВНУ? І ці трэ­ба зні­жаць мі­ні­маль­ныя пра­хад­ныя ба­лы?

— Пы­тан­не да­стат­ко­ва спрэч­нае. На мой по­гляд, за­лі­чэн­не абі­ту­ры­ен­таў з пер­ша­па­чат­ко­ва ніз­кім уз­роў­нем ве­даў, а тым больш абі­ту­ры­ен­таў, якія кі­ру­юц­ца прын­цы­пам «пай­ду ту­ды, ку­ды пра­хо­джу па кон­кур­се», не ідзе на ка­рысць ні абі­ту­ры­ен­ту, ні ВНУ, ні прад­пры­ем­ству, ку­ды вы­пуск­нік пра­ца­ўлад­ку­ец­ца (ка­лі, без­умоў­на, ён за­вер­шыць сваё на­ву­чан­не). Та­му пэў­ная план­ка па­він­на быць — гэ­та ў ін­та­рэ­сах усіх. Ін­шае пы­тан­не — якой яна па­він­на быць? Для ўсіх ад­ноль­ка­вай? І хто яе па­ві­нен вы­зна­чаць?

Пра­гноз мо­жа быць за­сна­ва­ны на ана­лі­зе ста­тыс­тыч­ных да­ных па­пя­рэд­ніх га­доў, рэ­гу­ля­вац­ца па­трэ­ба­мі рын­ку пра­цы. У ад­па­вед­нас­ці з но­вай рэ­дак­цы­яй Пра­ві­лаў пры­ёму, функ­цыя па вы­зна­чэн­ні мі­ні­маль­на­га ба­ла ўскла­дзе­на на Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, што азна­чае пэў­ную гнут­касць у вы­ра­шэн­ні гэ­тай праб­ле­мы. На маю дум­ку, перс­пек­тыў­ным з’яў­ля­ец­ца рэ­гу­ля­ван­не ніж­няй план­кі са­мой уста­но­вай аду­ка­цыі пры за­лі­чэн­ні абі­ту­ры­ен­таў. Але гэ­ты пра­цэс па­ві­нен быць не толь­кі аб­са­лют­на праз­рыс­тым, але і ін­фар­ма­цый­на да­ступ­ным.

— А як вы ацэнь­ва­е­це той факт, што на­яў­насць школь­на­га ме­да­ля больш не бя­рэц­ца пад ува­гу пры па­ступ­лен­ні ні­дзе, акра­мя пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цяў? На­ват у пунк­це з пе­ра­лі­чэн­нем ка­тэ­го­рый абі­ту­ры­ен­таў, якія ма­юць пе­ра­важ­нае пра­ва на за­лі­чэн­не пры ад­ноль­ка­вай коль­кас­ці ба­лаў, абі­ту­ры­ен­ты з больш вы­со­кім ся­рэд­нім ба­лам да­ку­мен­та аб аду­ка­цыі зай­ма­юць апош­нюю па­зі­цыю…

— Лі­чу, што пры ар­га­ні­за­цыі лю­бо­га кон­кур­су вы­зна­чаль­ным з’яў­ля­ец­ца не­па­срэд­ны вы­нік удзель­ні­ка. Пры агуль­ных роў­ных умо­вах, маг­чы­ма, і ёсць сэнс вы­ка­рыс­тоў­ваць да­дат­ко­выя кры­тэ­рыі. Гэ­тыя кры­тэ­рыі па­він­ны мець аб’­ек­тыў­ны ха­рак­тар і быць звя­за­ны з та­кі­мі да­сяг­нен­ня­мі абі­ту­ры­ен­таў, якія свед­чаць пра не­вы­пад­ко­васць вы­ба­ру той ці ін­шай спе­цы­яль­нас­ці. На­прык­лад, гэ­та мо­гуць быць вы­ні­кі прад­мет­ных алім­пі­яд, спар­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў, роз­ных ві­даў твор­чых кон­кур­саў, кон­кур­саў пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства. Перс­пек­тыў­ны­мі сту­дэн­та­мі з’яў­ля­юц­ца вы­пуск­ні­кі спе­цы­я­лі­за­ва­ных про­філь­ных уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі — та­кіх, як су­во­раў­скае ву­чы­лі­шча і ка­дэц­кія ву­чы­лі­шчы, шко­лы алім­пій­ска­га рэ­зер­ву. Усе гэ­тыя абі­ту­ры­ен­ты свя­до­ма вы­бра­лі сфе­ру бу­ду­чай пра­фе­сій­най дзей­нас­ці. І на­ват ка­лі на эта­пе па­ступ­лен­ня ў іх не са­мыя вы­со­кія ба­лы, моц­ная ма­ты­ва­цыя і ад­па­вед­ная пе­рад­пра­фе­сій­ная пад­рых­тоў­ка да­зво­ляць ім у пра­цэ­се на­ву­чан­ня ўсё на­вярс­таць і стаць пра­фе­сі­я­на­ла­мі вы­со­ка­га ўзроў­ню.

— Пры па­ступ­лен­ні ў ССНУ на асно­ве ба­за­вай аду­ка­цыі іс­пы­ты ад­мя­ні­лі. Абі­ту­ры­ен­таў збі­ра­юц­ца пры­маць па ся­рэд­нім ба­ле да­ку­мен­та аб агуль­най ба­за­вай аду­ка­цыі. Але ж школь­ныя ад­зна­кі мо­гуць быць і суб’­ек­тыў­ны­мі… Мне зда­ец­ца, што трэ­ба бы­ло спа­чат­ку ўвес­ці знеш­нюю атэс­та­цыю вы­пуск­ні­коў ба­за­вай шко­лы, а за­тым ужо пры­маць па яе вы­ні­ках мо­ладзь у ССНУ.

— Згод­ны, што ў гэ­тым вы­пад­ку аб’­ек­тыў­насць ад­бо­ру вы­клі­кае хва­ля­ван­не, асаб­лі­ва пры пры­ёме на спе­цы­яль­нас­ці, якія ка­рыс­та­юц­ца па­вы­ша­ным по­пы­там ся­род вы­пуск­ні­коў ба­за­вай шко­лы. Да­зво­лю са­бе вы­ка­заць дум­ку, што ў гэ­тым вы­пад­ку ся­рэд­ні бал ва ўсіх абі­ту­ры­ен­таў бу­дзе да­стат­ко­ва вы­со­кім, і вы­ра­шаль­ную ро­лю пры за­лі­чэн­ні ады­гра­юць ме­на­ві­та да­дат­ко­выя кры­тэ­рыі: толь­кі яны да­па­мо­гуць пры­ём­най ка­мі­сіі склас­ці рэй­тынг абі­ту­ры­ен­таў з ад­ноль­ка­вым ба­лам атэс­та­та. Між ін­шым, у Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі сён­ня раз­гля­да­ец­ца шэ­раг ма­дэ­ляў ар­га­ні­за­цыі вы­ні­ко­вай атэс­та­цыі за курс ба­зай шко­лы, у асно­ве якіх ля­жыць не­за­леж­ная дзяр­жаў­ная атэс­та­цыя на­ву­чэн­цаў, як гэ­та пры­ня­та ў між­на­род­най аду­ка­цый­най прак­ты­цы. Мяр­ку­ец­ца, што ў перс­пек­ты­ве атры­ма­ныя вы­пуск­ні­ка­мі сер­ты­фі­ка­ты змо­гуць лег­чы ў асно­ву пра­вя­дзен­ня та­ко­га кон­кур­су. І та­ды ад­па­дуць усе су­мнен­ні ў не­аб’­ек­тыў­нас­ці кон­курс­на­га ад­бо­ру…

Гутарыла На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА, газета "Звязда", http://zviazda.by/


15.04.2014