Факультет информационно-документных коммуникаций

Краткая информация

Декан

Галковская Юлия Николаевна

кандидат педагогических наук, доцент
№ кабинета 404а
Адрес 220007, г. Минск, ул. Рабкоровская, 17, к. 302
Проезд ст. м. "Институт культуры"
Телефон +375 17 255 53 07
Факс +375 17 351 14 09
Web-сайт

http://www.buk.by/process/fakultet%204/

E-mail

buk [at] buk [dot] by

Выпускающие кафедры
СпециальностьНаправление специальности (Специализация)КвалификацияФорма и срок обученияВступительные испытания / Дополнительная информация по приему и обучению

Дневная

[23 01 11] Библиотечно-информационная деятельность (по направлениям)-Библиотекарь-библиограф4Белорусский/русский язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияОбществоведение (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияИстория Беларуси (ЦТ)
[23 01 12] Музейное дело и охрана историко-культурного наследия (по направлениям)-4Белорусский/русский язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияВсемирная история (новейшее время) (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияИстория Беларуси (ЦТ)
* ЦТ – централизованное тестирование; ЭУО – экзамен при учреждении образования.

Дополнительная информация

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый (былы бібліятэчны факультэт) − адзін са старэйшых факультэтаў у нашай краіне. Ён быў створаны ў 1944 годзе ў складзе Мінскага педагагічнага інстытута імя МаксімаГоркага. Менавіта на базе гэтага факультэта ў 1975 г. быў адкрыты Мінскі інстытут культуры. За час існавання факультэта было падрыхтавана звыш 16 тысяч спецыялістаў для бібліятэчнай і музейнай справы. Сярод выпускнікоў факультэта: Герой Савецкага Саюза, падпольшчыца А.Р. Мазанік, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка А.Дз. Бялова, Упаўнаважаны па справах рэлігій у Рэспубліцы Беларусь Л.П. Гуляка, заснавальнік і арганізатар нацыянальнай школы па бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве і кнігазнаўстве, доктар педагагічных навук, прафесар В.Е. Лявончыкаў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Р. С. Матульскі; заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь Г.М. Алейнік, Л. Г. Кірухіна, У.М. Сарока, С.У. Юдо; пісьменнікі Т. Супрановіч, А. Федарэнка і шмат іншых вядомых людзей Беларусі.

На факультэце ажыццяўляецца навучанне па наступных спецыяльнасцях і напрамках спецыяльнасці: бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць (аўтаматызацыя), бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць (менеджмент), музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм). На факультэце функцыянуе сістэма бесперапыннай бібліятэчнай адукацыі: сярэднеспецыяльная адукацыя (бібліятэчнае аддзяленне Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў) – вышэйшая адукацыя (спецыялітэт) – магістратура. Па ўсіх названых спецыяльнасцях ва ўніверсітэце існуе аспірантура, а таксама павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка.


На факультэце функцыянуюць чатыры кафедры: беларускай і замежнай філалогіі, гісторыі Беларусі і музеязнаўства, бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці, інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый.


Адукацыйны працэс на кафедрах факультэта грунтуецца на сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, інавайцыйных метадах і формах навучання. Студэнты набываюць уменні і навыкі работы ў асяроддзі сучасных аўтаматызаваных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі; займаюцца падрыхтоўкай разнастайных прафесійных праектаў, сацыякультурных і творчых мерапрыемстваў. На кафедры беларускай і замежнай філалогіі ўжо шмат гадоў плённа працуе літаратурнае аб’яднанне “БУКет”. Да выкладання вучэбных дысцыплін запрашаюцца вучоныя і спецыялісты з іншых краін свету. Ажыццяўляюцца студэнцкія абмены з замежнымі ўніверсітэтамі.

Адметнасцю выпускнікоў факультэту з’яўляецца тое, што яны добра валодаюць уменнямі і навыкамі работы з інфармацыяй, умеюць яе сістэматызаваць, аналізаваць і ствараць новыя інфармацыйныя прадукты і паслугі, якія неабходны ў розных сферах: навуцы, адукацыі, культуры, эканоміцы. Яшчэ адзін напрамак – займацца сацыякультурнай дзейнасцю. На факультэце навучаюцца стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, уладальнікі стыпендый імя Ф. Скарыны, П. Броўкі, савета ўніверсітэта.

З мэтай практыка-арыентаванага навучання заключаны дамовы аб узаемадзеянні з буйнейшымі бібліятэкамі і музеямі краіны, якія з’яўляюцца базавымі арганізацыямі факультэта: Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай, Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкай, Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай імя І.С.Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі, абласнымі бібліятэкамі, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай Вайны, Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам, Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Нясвіж” і многімі іншымі.

Выпускнікі факультэта запатрабаваны ў бібліятэках і музеях нашай краіны, іншых установах сферы інфармацыйна-дакументных камунікацый (інфармацыйных цэнтрах, архівах, выдавецтвах, кніжных палатах, кніжных магазінах, турыстычных арганізацыях, органах дзяржаўнага кіравання, сродках масавай інфармацыі і інш.). Высокая якасць падрыхтоўкі выпускнікоў неаднаразова пацвярджалася рознымі даследчымі цэнтрамі.

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый – гэта веды, ўменні, магчымасці, паспяховая будучыня.

Той, хто валодае інфармацыяй – валодае ўсім светам!

Фотографии