Дата основания | 1992 |
№ кабинета | 607а |
Web-сайт | |
kbelyaz [at] vsu [dot] by |
|
Специальности ОКРБ 011-2009 | Белорусская филология (литературно-редакционная деятельность) |
Печатных изданий | 8 |
Публикаций в научных изданиях | 33 |
Внедренных разработок | 18 |
Выпущенных специалистов | 13 |
Распределенных специалистов | 13 |
Предприятия для распределения выпускников | • Районные управления и отделы по образованию • Витебское областное отделение Союза писателей Беларуси • Витебский областной дворец детей и молодежи • Центр культуры «Полоцк» • Редакция газеты «Гарадоцкі веснік» |
Филиалы выпускающих кафедр | На базе ГУО «СШ №4 г. Витебск» |
Гісторыя кафедры бярэ пачатак з 1981 года, калі на філалагічным факультэце была ўтворана кафедра беларускай мовы і літаратуры. У 1992 годзе ў якасці самастойнага падраздзялення вылучана кафедра беларускай мовы. З верасня 2002 года кафедра мае сучасную назву. Па выніках працы ў 2018 годзе кафедра была прызнана найлепшай гуманітарнай кафедрай ВДУ імя П.М. Машэрава. Да красавіка 2021 года загадваў кафедрай кандыдат філалагічных навук дацэнт Г.А. Арцямёнак.
З верасня 2021 года загадчык кафедры кандыдат педагагічных навук дацэнт С.В. Мартынкевіч.
У цяперашні час на кафедры працуюць 1 прафесар (доктар філалагічных навук), 6 дацэнтаў (5 маюць вучоную ступень кандыдата філалагічных навук,
1 – кандыдата педагагічных навук), 2 старшыя выкладчыкі, 1 спецыяліст па суправаджэнні вучэбнага працэсу.
Кафедра пастаянна вядзе падрыхтоўку падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі і вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. З 2000 года на кафедры выйшла звыш 66 вучэбна-метадычных выданняў, з іх 20 з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У 2012-2014 гг. быў выдадзены ўнікальны “Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны” ў 2 частках, які знайшоў практычнае прымяненне ў НАН Беларусі і ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі вобласці.
Выйшлі манаграфіі “Чалавек у люстэрку беларускай фразеалогіі і парэміялогіі” А.С. Дзядовай (2013), “Беларуская ментальнасць у моўнай прасторы мастацкага тэксту” К.С. Півавар (2015).
Кафедрай арганізаваны і праведзены 3 рэспубліканскія навукова-практычныя канферэнцыі “Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце” (2010, 2015, 2019), рэгіянальная (з міжнародным удзелам) навукова-практычная канферэнцыя “Навукова-метадычная думка на Беларусі”, прысвечаная 100-годдзю “Беларускай граматыкі для школ” Б. Тарашкевіча (2018).
Кафедра забяспечвае выкладанне шэрагу вучэбных дысцыплін, звязаных з агульнай тэорыяй мовы і беларусістыкай, а таксама выкладанне польскай і лацінскай моў. Акрамя таго, выкладчыкі кафедры з’яўляюцца навуковымі кіраўнікамі курсавых і дыпломных прац студэнтаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія», дыпломных прац замежных студэнтаў спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія».
Выкладчыкі кафедры рэгулярна выступаюць з лекцыямі і майстар-класамі перад настаўнікамі вобласці ў Віцебскім абласным Інстытуце развіцця адукацыі, працуюць у філіяле кафедры на базе СШ № 4 г. Віцебска, рыхтуюць вучняў школ і гімназій Віцебскай вобласці да ўдзелу ў Рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры, праводзяць факультатывы для школьнікаў.
На базе кафедры дзейнічае “Цэнтр славянскіх моў і культур”, дзе праводзяцца Дні польскай мовы і культуры, сустрэчы з замежнымі дзеячамі, пісьменнікамі, творчыя праекты-конкурсы, пазнавальныя імпрэзы і інш. Цэнтрам выпускаецца альманах “Агмень”, які знаёміць з вядомымі беларусамі замежжа.
Пачынаючы з 2015 г. кафедра выступае галоўным арганізатарам штогадовага “Фестывалю беларускага слова”, у межах якога праходзяць творчыя сустрэчы з вядомымі навукоўцамі, педагогамі, пісьменнікамі, акцёрамі, грамадскімі дзеячамі, праводзяцца канцэрты, ставяцца спектаклі, ладзяцца віктарыны.
Выкладчыкі кафедры прымаюць актыўны ўдзел у акцыі “Праз дыялог моў – да душы, да сэрца” да Дня Канстытуцыі, у факультэцкім Тыдні пазнання і творчасці з правядзеннем студэнцкай і школьнай алімпіяд па беларускай мове, а таксама ў святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы.
Пры кафедры функцыянуе студэнцкі навуковы гурток “Мова ў кантэксце культуры” (навуковы кіраўнік дацэнт К.С. Півавар). Удзельнікі гуртка выступаюць з навуковымі дакладамі і паведамленнямі на канферэнцыях, публікуюць навуковыя артыкулы, бяруць удзел у рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых прац.
На кафедры з 2020 года рэалізуецца творча-адукацыйны інавацыйны студэнцкі праект «Пазнавальна-забаўляльная студыя “Беларусікі”». Праект разлічаны на дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Асноўныя пляцоўкі праекта – установы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі г. Віцебска і Віцебскай вобласці.
АБІТУРЫЕНТ.by © Усе правы абаронены. 2007-2024
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГДТУ імя П.В. Сухога, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы
Хостынг прадастаўлены кампаніяй HOSTA.BY