Кафедра Социально-педагогической работы

Краткая информация

Заведующий кафедрой

Михайлова Елена Леонидовна

кандидат педагогических наук, доцент
Направление научной работы Формирование профессиональной компетентности специалистов социальной сферы
Дата основания 1998
№ кабинета 33
Web-сайт

https://vsu.by/universitet/fakultety/sotsialnoj-pedagogiki-i-psikhologii...


E-mail

kspr [at] vsu [dot] by


Специальности ОКРБ 011-2009
Социальная работа
Социальная педагогика

Показатели работы в 2024 г.

Публикаций в научных изданиях 143
Выпущенных специалистов 104
Распределенных специалистов 13
Предприятия для распределения выпускников • Отдел по образованию, спорту и туризму администрации Железнодорожного района г. Витебска;
• Отдел по образованию, спорту и туризму администрации Первомайского района г. Витебска;
• Отдел по образованию, спорту и туризму администрации Октябрьского района г. Витебска;
• Управление по образованию Полоцкого райисполкома;
• Управление по образованию Оршанского райисполкома;
• ИК № 3 Управления Департамента исполнения наказаний по Витебской области
Филиалы выпускающих кафедр ГУО «Средняя школа №46 г. Витебска»
Территориальный центр социального обслуживания населения» Первомайского района г. Витебска

Дополнительная информация

Кафедра сацыяльна-педагагічнай работы існуе з 1 верасня 1998 года.

Кафедра размешчана ў навучальным корпусе №3 (3-ці паверх), займае памяшканне агульнай плошчай 355,86 кв.м, з якіх 276,6 кв.м – навучальныя аўдыторыі. Акрамя гэтага, 1 аўдыторыя – выкладчыцкая, 1 аўдыторыя – кабінет загадчыка кафедры.

Прыярытэтны напрамак навукова-даследчай дзейнасці калектыва кафедры – «Фарміраванне прафесійнай кампетэнтнасці спецыялістаў сацыяльнай сферы». У межах яго даследуюцца і аналізуюцца працэсы станаўлення, развіцця сацыяльнай і псіхолага-педагагічнай адукацыі ўніверсітэцкага кампанента; распрацавана  і ўкаранёна комплексная мадэль фарміравання прафесійнай кампетэнтнасці будучых спецыялістаў сацыяльнай і адукацыйнай сфер, вызначаецца рэсурсавае забеспячэнне іх прафесійнай падрыхтоўкі; даследуюцца і апрабуюцца інавацыйныя тэхналогіі ў галіне сацыяльнай і сацыяльна-педагагічнай адукацыі. Па навуковай тэме выконваюцца дыпломныя работы, магістарскія, кандыдацкія і доктарская дысертацыі.

Па ініцыятыве кафедры сацыяльна-педагагічнай работы, з мэтай пашырэння і каардынацыі форм узаемадзеяння ўніверсітэта з сацыяльнымі і адукацыйнымі ўстановамі горада і павышэннем узроўню падрыхтоўкі спецыялістаў сацыяльнай і адукацыйнай сферы былі створаны філіялы кафедры на базе ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Віцебска» (2015/07/27 г.) і ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска імя І.Х. Баграмяна» (Палажэнне № П. 1.04.25-2015 ад 27.07.2015г.).

Сістэмаўтваральнай мэтай дзейнасці філіялаў кафедры з'яўляецца павышэнне якасці прафесійнай падрыхтоўкі, развіццё акадэмічных, сацыяльна-асобасных і прафесійных кампетэнцый студэнтаў спецыяльнасцей «Сацыяльная работа» (сацыяльна-псіхалагічная дзейнасць), «Сацыяльная педагогіка» і «Сацыяльна-педагагічная іпсіхалагічная адукацыя» шляхам аб'яднання сіл прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры і спецыялістаў-практыкаў устаноў сістэмы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і ўстаноў адукацыі.

Кафедра сацыяльна-педагагічнай работы ў апошнія гады цесна супрацоўнічае з ІПК і П ВДУ імя П.М. Машэрава і Камітэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. Выкладчыкі кафедры пастаянна прымаюць удзел у правядзенні курсаў павышэння кваліфікацыі дырэктараў устаноў сістэмы сацыяльнага абслугоўвання, спецыялістаў па сацыяльнай рабоце, сацыяльных работнікаў Віцебскай вобласці.

Найважнейшым звяном кафедры, што спрыяюць этнакультуная і полікультурнай падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагогаў, з'яўляецца навукова-педагагічная школа «Этнапедагогіка» (кіраўнік дац. А.Л. Міхайлава; заснавальнік – праф. Г.П. Арлова), асноўнымі напрамкамі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў межах дадзенай навуковай школы з'яўляецца распрацоўка пытанняў гісторыі педагогікі і адукацыі, праблем народнай, сацыяльнай і спецыяльнай педагогікі, этнапедагагізацыя адукацыйнай прасторы горада. Членамі навуковай школы, куды ўваходзяць і асобныя выкладчыкі кафедры сацыяльна-педагагічнай работы за мінулы перыяд выпушчана звыш 1100 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій, больш за 87 навучальных дапаможнікаў (16 маюць грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь).

Выніковасць навукова-даследчай і навукова-метадычнай працы ўсіх выкладчыкаў кафедры за мінулы перыяд ацэньваецца больш за 1400 прац.

Асаблівая ўвага ў сучаснай адукацыйнай сферы надаецца ўдзелу ў праектнай дзейнасці. У апошняе дзесяцігоддзе выкладчыкамі кафедры сацыяльна-педагагічнай работы паспяхова рэалізоўваліся наступныя праекты:

- «Полікультурнае асяроддзе  ВНУ як умова рэалізацыі індывідуальнай траекторыі прафесійнага станаўлення будучага спецыяліста» (2010-2012) у межах конкурсу «БРФФД-РГНФ (ПР);

- «Фарміраванне культурна-талерантнай асобы ў полікультурным соцыуме» у рамках праграмы ФЦП «Навуковыя і навукова-педагагічныя кадры інавацыйнай Расіі» на 2009-2013 гг. (Дзярж. кантракт 14.В37.21.2001), які ажыццяўляецца супрацоўнікамі ФДБНУ «Мардоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Е. Яўсеўева» (2012-2013). Г.П. Арлова з'яўлялася запрошаным кіраўніком;

- «Рускі і беларускі фальклор як фактар фарміравання этнічнай ідэнтычнасці дзяцей малодшага школьнага ўзросту ў полікультурным соцыуме» (2015-2017) у межах конкурсу «БРФФД-РГНФ (ПР);

- «Этнакультура як дэтэрмінанта, якая вызначае паспяховасць прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў сацыяльнай сферы ў полікультурным соцыуме: этнапедагагічны аспект» (2016-2020) у межах ДПНД «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства», падпраграма 6, «Адукацыя», № задання 6.4.01.

«Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці студэнтаў ва ўмовах рэгіянальнага ВНУ: гісторыка-этнапедагагічны аспект» (2023-2025) у межах конкурсу «БРФФД»;

«Сацыялізацыя пражываючых у стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання сродкамі сацыяльна-культурнай дзейнасці» (2024) у межах дагавора з ДУ «Максімаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў».

На працягу 2005-2024 гадоў на базе факультэта па ініцыятыве кафедры сацыяльна-педагагічнай работы было праведзена 14 міжнародных навукова-практычных канферэнцый, прысвечаных праблемам развіцця сацыяльнай і адукацыйнай сфер у Рэспубліцы Беларусь (з 2008 года праводзіцца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сацыяльна-псіхалагічныя праблемы сучастнага грамадства і чалавека: шляхі вырашэння»).

З першых дзён свайго існавання кафедра наладжвае і пастаянна пашырае міжнароднае супрацоўніцтва з ВНУ Расіі (Смаленскі дзяржаўны універсітэт, Інстытут тэорыі педагогікі РАН (г. Масква), Яраслаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя К.Д. Ушынскага, Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Паўночны (Арктычны) Федэральны ўніверсітэт, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут псіхалогіі і сацывяльнай работы і інш.), а таксама ВНУ Беларусі.

На кафедры асаблівая ўвага надаецца арганізацыі навукова-даследчай працы студэнтаў.

Пры кафедры сацыяльна-педагагічнай работы існуе студэнцкая навуко-даследчая лабараторыя “Этнапедагогіка”.

Студэнты штогод прымаюць удзел у Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх работ у Рэспубліцы Беларусь. За 2014-2024 гг. было пададзена 168 работ, з іх атрыманы катэгорыі: 1 катэгорыя – 12 работы; 2 катэгорыя – 72 работ; 3 катэгорыя – 59 работ.

 

Фотографии