Паважаныя абітурыенты, бацькі, спецыялісты сферы адукацыі і ўсе госці нашага сайта!
Каманда abiturient.by ад усёй душы віншуе вас з Новым 2026 годам!
На самым пачатку новага года хочацца падзякаваць вам за давер. Для нас гонар быць вашым памочнікам у адказнай справе — справе выбару будучай прафесіі і ўстановы адукацыі. Увесь мінулы год мы разам знаёміліся з універсітэтамі Беларусі, праходзілі прафесійныя тэсты для вызначэння будучай спецыяльнасці, даведваліся пра свае шанцы на паступленне, сачылі за графікам Дзён адкрытых дзвярэй і рыхтаваліся да важных выпрабаванняў.
На сайте Республиканского института контроля знаний проведена структуризация информации, и создана новая рубрика «Наши издания».
Сэрвіс "Параўнанне сваіх паказчыкаў з прахаднымі баламі мінулых гадоў" дапоўнены інфармацыяй усіх устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі за 2020 г.
Сэрвіс "Параўнанне сваіх паказчыкаў з леташнімі прахаднымі баламі" дапоўнены інфармацыяй усіх устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі за 2016 г.
Сістэматызацыя даных пра вынікі ўступнай кампаніі па ўсіх установах вышэйшай адукацыі Беларусі пачата з 2011 года. Сёння ў абітурыентаў маецца магчымасць параўнаць свой меркаваны конкурсны бал 2017 года з наступнымі прахаднымі баламі, зафіксаванымі ва ўсіх установах вышэйшай адукацыі Беларусі:
На афіцыйным партале Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Міністэрства юстыцыі апублікавана Пастанова Міністэрства адукацыі ад 30 чэрвеня 2015 № 72 «Аб уступных іспытах пры паступленнi на I ступень вышэйшай адукацыі», якая ўступае ў сілу з 1 студзеня 2016 года і ўстанаўлівае ўступныя іспыты ў вну на 2016 і далейшыя гады.
Падчас будучай прыёмнай кампаніі Міністэрства адукацыі плануе захаваць «парогавыя» значэнні балаў на ЦТ, якія дазваляюць абітурыентам удзельнічаць у конкурсе на званне студэнта ВНУ, на ўзроўні 2015 года. Пра гэта на калегіі, дзе аналізаваўся набор абітурыентаў на ўсе ступені прафесійнай адукацыі, паведаміў першы намеснік Міністра адукацыі Вадзім БОГУШ.