Навіны ўступнай кампаніі-2013

Сэрвіс "Параўнанне сваіх паказчыкаў з леташнімі прахаднымі баламі" дапоўнены дадзенымі па дзённай бюджэтнай форме навучання 2013 г. 

Сістэматызацыя дадзеных пра вынікі ўступнай кампаніі па ўсіх вышэйшых навучальных установах Беларусі пачата з 2011 года. Сёння ў абітурыентаў маецца магчымасць параўнаць свой меркаваны конкурсны бал 2014 года з наступнымі прахаднымі баламі, зафіксаванымі ва ўсіх установах вышэйшай адукацыі Беларусі:

Адзіны маніторынг уступнай кампаніі на сайце “Абітурыент” праводзіцца для спецыяльнасцяў дзённай і завочнай форм навучання, набор на якія ажыццяўляецца на падставе трох сертыфікатаў цэнтралізаванага тэставання.

На момант, калі робяцца вядомымі вынікі цэнтралізаванага тэставання 2013 г., на сайце "Абітурыент" актываваны сэрвіс "Параўнанне сваіх паказчыкаў з леташнімі прахаднымі баламі". 

Амаль 4 тысячы абітурыентаў прыйшлі ў пункты рэгістрацыі ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэставання 1 чэрвеня. Гэта быў, дарэчы, апошні дзень, калі можна было атрымаць пропускі на цэнтралізаванае тэставанне. Але ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў не здзіўляюцца такой вялікай колькасці людзей, якія адкладвалі свой візіт у пункты рэгістрацыі літаральна на апошні момант.

З 5 па 31 сакавіка ўключна, абітурыенты, якія жадаюць стаць дыпламатамі, юрыстамі, журналістамі ці мытнікамі – па спецыяльнасцях "дзяржаўнае кіраванне", "дзяржаўнае кіраванне і права", "дзяржаўнае кіраванне і эканоміка", "міжнародныя адносіны", "міжнароднае права", "правазнаўства", "эканамічнае права", "журналістыка", "міжнародная журналістыка", "мытная справа", абавязкова павінны запісацца на прафесійна-псіхалагічную гутарку.

RSS-материал