№ кабинета | комната 411, 400, 412 учебный корпус 2 |
Адрес | Республика Беларусь 220050, г. Минск, ул. Свердлова, 13а |
Проезд | Проезд: трол. 3, 5, 6, 16, 20, 30 до ост. «Технологический университет», трам. 1, 4, 7 до ост. «Свердлова» |
Телефон | +375 17 363-58-38 |
Web-сайт | |
htit [at] belstu [dot] by |
|
Выпускающие кафедры |
У 1961 г. у сувязі з імклівым развіццём хімічнай прамысловасці ў БССР Беларускаму лесатэхнічнаму інстытуту была даручана падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў для хімічнага комплексу Рэспублікі, а сам Лесатэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С.М. Кірава. У 1968 г. факультэт быў падзелены на два факультэта:
- Хімічнай тэхналогіі і тэхнікі (ХТиТ),
- Тэхналогіі арганічных рэчываў (тав).
З 1993 па 1996 г. факультэт павялічыўся колькасна, і ў 2000 г. з факультэта ХТиТ быў выдзелены факультэт выдавецкай справы і паліграфіі.
Колькасць выкладчыкаў факультэта - 129, у іх ліку -15 дактароў навук і 95 кандыдатаў навук.
У склад факультэта ўваходзяць 12 кафедраў, з іх 8 - выпускаючыя:
Кафедра «Агульнай і неарганічнай хіміі»;
Кафедра «Фізічнай і калоіднай хіміі»;
Кафедра «Хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі»;
Кафедра «Тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі»;
Кафедра «Хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў»;
Кафедра «Тэхналогіі шкла і керамікі»;
Кафедра «Прамысловай экалогіі»;
Кафедра «Механікі матэрыялаў і канструкцый»;
Кафедра «Машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцяу»;
Кафедра «Працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцяў»;
Кафедра «Аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і электратэхнікі»;
Кафедра «Тэарэтычнай механікі».
Кафедры падтрымліваюць цесныя кантакты з прадпрыемствамі галіны, на якіх студэнты праходзяць усе віды практык, а таксама здзяйсняюцца апрабацыі і ўкараненне навуковых распрацовак.
У цяперашні час на факультэце вядзецца падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў па 6 спецыяльнасцях арыентаваных на прамысловасць Рэспублікі Беларусь:
1-36 01 08 - «Канструяванне і вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў» (інжынер-механік);
1-36 07 01 - «Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў» (інжынер-механік);
1-53 01 01 - «Аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцяў» (інжынер па аўтаматызацыі);
1-48 01 01 - «Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў» (інжынер-хімік-тэхнолаг);
1-48 01 04 - «Тэхналогія электрахімічных вытворчасцяў» (інжынер-хімік-тэхнолаг);
1-57 01 01 - «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» (інжынер-хімік-эколаг).
Магістратура.
Спецыяльнасці:
1-33 80 02 - «Экалогія»;
1-36 80 06 - «Машыны, агрэгаты і працэсы (па галінах)»;
1-36 80 07 - «Працэсы і апараты хімічных тэхналогій»;
1-41 80 02 - «Тэхналогія і абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў, матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі»;
1-48 80 01 - «Тэхналогія неарганічных рэчываў»;
1-48 80 02 - «Тэхналогія сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў»;
1-48 80 06 - «Тэхналогія электрахімічных працэсаў і абарона ад карозіі»;
1-53 80 01 - «Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі (па галінах)».
Аспірантура.
Спецыяльнасці:
01.04.02 - «Тэарэтычная фізіка»;
02.00.01 - «Неарганічная хімія»;
02.00.04 - «Фізічная хімія»;
02.00.05 - «Электрахімія»;
02.00.21 - «Хімія цвёрдага цела»;
05.02.13 - «Машыны, агрэгаты і працэсы (па галінах)»;
05.13.06 - «Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі»;
05.17.01 - «Тэхналогія неарганічных рэчываў»;
05.17.11 - «Тэхналогія сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў»;
05.17.06 - «Тэхналогія і перапрацоўка палімераў і кампазітаў»;
25.00.36 - «Геаэкалогія».
Навуковыя напрамкі факультэта накіраваны на:
распрацоўку фізіка-хімічных асноў стварэння малаэнергаёмістых тэхналогій атрымання неарганічных рэчываў, кампазіцыйных матэрыялаў і абсталявання тэхнічнага, будаўнічага і аграхімічнага прызначэння;
даследаванні ў галіне нанатэхналогій і вадароднай энергетыкі;
ацэнку ўздзеяння вытворчых аб'ектаў на навакольнае асяроддзе і распрацоўку тэхнічнага і тэхналагічнага забеспячэння абыходжання з адходамі вытворчасці і спажывання.
АБИТУРИЕНТ.by © Все права защищены. 2007-2023
Министерство образования Республики Беларусь, УО «ГГТУ им. П.О. Сухого», ГУО «РИВШ»
Хостинг предоставлен компанией HOSTA.BY